25 снежня 2024, Серада, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: «Беларусь можа наогул не выйсці з крызісу»

33

Эканамісты скептычна паставіліся да заявы Лукашэнкі, што Беларусь «першай выйдзе з крызісу».

«Адназначна, што Беларусь наогул не выйдзе з крызісу, калі будзе працягвацца тая ж эканамічная палітыка, якая ёсць сёння», - упэўнены эканаміст Леанід Злотнікаў.

Незалежны эксперт пракаментаваў у інтэрв'ю «Радыё Свабода» заяву Аляксандра Лукашэнкі падчас штогадовага паслання да народа і «парламента» пра тое, што Беларусь нібыта «першай выйдзе з эканамічнага крызісу і зможа заняць таварныя нішы іншых дзяржаваў».

«З крызісу выйдуць тыя краіны, якія маюць высокі ўзровень канкурэнтаздольнасці сваёй прадукцыяй, якія мадэрнізуюць сваю вытворчасць і кіраванне. У Беларусі ўсё гэта архаічнае. І сістэма кіравання, і прадпрыемствы ў нас засталіся з часоў СССР», - адзначыў Леанід Злотнікаў.

«Эканамічная «лібералізацыя», якой у штогадовым пасланні хваліўся Лукашэнка, яшчэ не закранула галоўных аспектаў — свабоды коштаўтварэння і абароны прыватнай уласнасці», - лічыць незалежны эканаміст.

Нагадаем, што 23 красавіка беларускі кіраўнік зрабіў шэраг заяваў падчас свайго штогадовага звароту да народа і нелегітымнага «парламента».

У прыватнасці, ён заклікаў беларусаў «працаваць суткамі, не спаць і не есці, але захаваць вытворчасць». Тады, па словах Лукашэнкі, у «посткрызісны перыяд людзі будуць занятыя, мы не страцім кадры».

Аляксандр Лукашэнка назваў злачыннымі стратны экспарт і працу «на склад», а таксама заявіў, што збіраецца «спыняць любыя настроі «хачу - працую, хачу – не».

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках