26 снежня 2024, Чацвер, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі будуць навучаць сілавікоў краін АДКБ

3

24 красавіка «палата прадстаўнікоў» ратыфікаваў падпісаную ў верасні 2008 года дамову аб падрыхтоўцы сілавікоў у межах Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы.

Як паведаміў агенцтву «Інтэрфакс» выконваючы абавязкі міністра ўнутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў, дамова вызначае парадак падрыхтоўкі кадраў сілавікоў у межах АДКБ, якая можа ажыццяўляцца на платнай аснове за кошт сродкаў накіроўваючага боку, на ільготнай або бязвыплатнай аснове па квотах, усталяваных прымаючым бокам. У адпаведнасці з дамовай бакі на ўзаемнай аснове прызнаюць эквівалентнасць дакументаў аб заканчэнні навучальных установаў, а таксама аб прысуджэнні навуковых ступеняў і званняў.

Куляшоў адзначыў, што ў цяперашні час у Акадэміі МУС стажыруюцца прадстаўнікі праваахоўных органаў Катара, якія праходзяць курс навучання рукапашнаму бою. Летась у беларускай Акадэміі МУС павышалі кваліфікацыю адмыслоўцы з Катара, В'етнама, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.

Да Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы, неафіцыйна вядомай таксама як «Ташкенцкая дамова», належаць Беларусь, Арменія, Казахстан, Кыргызтан, Расея, Таджыкістан і Ўзбекістан.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках