23 снежня 2024, панядзелак, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Багапш упэўнены, што Лукашэнка прызнае незалежнасць Абхазіі

6

Прэзідэнт Абхазіі Сяргей Багапш заяўляе, што прызнанне незалежнасці Абхазіі нібыта непазбежнае.

«Прызнанне незалежнасці сусветнай супольнасцю з'яўляецца непазбежным працэсам, звароту да ранейшага палітычнага і эканамічнага ўкладу не будзе», - заявіў прэзідэнт непрызнанай рэспублікі, перадае агенцтва «GHN».

Палітык дадаў, што калі раней еўракамісары спрабавалі пераканаць Абхазію наладзіць дыпламатычныя адносіны з Грузіяй, то цяпер яны кажуць аб бяспецы мірнага насельніцтва ў прымежных раёнах, магчымасці працы гуманітарных еўрапейскіх арганізацый на тэрыторыі Абхазіі.

«Ёсць падставы спадзявацца, што да канца года нашу незалежнасць падтрымае Беларусь», - заяўляе Сяргей Багапш.

Нагадаем, што пакуль незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі прызналі толькі Расея і Нікарагуа. Аб падтрымцы Расеі ў пытанні прызнання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі заяўлялі прадстаўнікі шэрагу краін, у тым ліку Аляксандр Лукашэнка, аднак ні адна з іх афіцыйна не падтрымала незалежнасць рэспублік.

Еўрапейскі звяз не раз заяўляў, што рашэнне аб развіццё дыялогу паміж Еўропай і афіцыйным Менскам будзе залежыць, у прыватнасці, ад таго, як беларускія ўлады паставяцца да пытання прызнання «краін», змешчаных на грузінскай тэрыторыі.

Нядаўна ў Сочы з Сяргеем Багапшам сустрэўся Аляксандр Лукашэнка асабіста.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках