26 снежня 2024, Чацвер, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржкантроль: «Шмат хто стаў нахабным. З рук не сыдзе. Прыйдзем і спытаем»

36

Зянон Ломаць заяўляе пра магчымыя новыя крымінальныя справы па «цікавых праверках».

«Праверкі ідуць вельмі цікавыя, Напрыклад, па Браслаўскіх азёрах узбудзілі больш за 10 крымінальных справаў. Правяраем і шэраг іншых структураў», - паведаміў журналістам у пятніцу старшыня Камітэта дзяржкантролю.

Ён таксама паведаміў, што «у Віцебску праводзіцца праверка ў дачыненні да прадпрымальніка, які схаваў больш за Br6 млрд падаткаў».

Старшыня КДК, кажучы пра праверкі, адзначыў, што «узбуджаюцца крымінальныя справы па фактах, напрыклад нявыплаты падаткаў, якія мелі месца 5-7 гадоў таму».

«Шмат хто стаў нахабным. Думаюць, што ім усё сыдзе з рук. Не сыйдзе. Прыйдзем і спытаем», - сказаў З.Ломаць, але дадаў пры гэтым: «Працуйце ў прававым полі, і ніякіх прэтэнзіяў не будзе».

Падчас «прамой лініі» з жыхарамі Менскай вобласці З.Ломаць таксама паведаміў, што «па выніках праверкі аднаго з буйных гандлёвых дамоў, дзе выяўлена 19 тон сапсаванага тварагу, узбуджаная крымінальная справа».

«Пачынаюць шабуршаць з нагоды праверак тыя, у каго смятанка на вусах»

Зянон Ломаць заклікае суб'ектаў фінансава-гаспадарчай дзейнасці не баяцца праверак, а працаваць у прававым полі.

«Пачынаюць шабуршаць з нагоды праверак тыя, у каго смятанка на вусах. Не трэба баяцца праверак, а трэба працаваць у правым полі. Праверкі ёсць і будуць», - заявіў журналістам Ломаць, перадае «Інтэрфакс».

Пры гэтым ён адзначыў, што «мы ідзем правяраць толькі тады, калі маем аператыўную інфармацыю».

Ломаць адзначыў, што «ёсць указ прэзідэнта Беларусі аб прыпыненні праверак па лініі фінансава-гаспадарчай дзейнасці. Яны прыпыненыя, але не спыненыя». Акрамя гэтага, «ёсць 2000 даручэнняў кіраўніка дзяржавы, па якіх забяспечваецца кантроль», падкрэсліў З.Ломаць.

Старшыня КДК адзначыў, што «да ўзроўня 2007 года ў Беларусі ў 2008 годзе па лініі Камітэта дзяржкантролю скарацілася колькасць праверак на 50%, а пакрыццё шкоды - павялічылася на 24%. Праверкі сталі больш дзейснымі».

«У 2008 годзе 99,9% праверак КДК былі дзейснымі», адзначыў ён. «Скаргі на праверкі КДК пішуць тыя, хто парушае закон. Тыя, у каго няма праблемаў, нават кажуць – правярайце», - сказаў старшыня КДК.

КДК ізноў праверыў час прыходу супрацоўнікаў міністэрстваў на працу

Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі сёння зраніцы правяраў, ці своечасова чыноўнікі ў Менску прыходзяць на працу.

«Сёння зраніцы былі перакрытыя ўваходы ў 35 міністэрстваў і ведамстваў, каб праверыць, у колькі супрацоўнікі гэтых установаў прыходзяць на працу», паведаміў журналістам старшыня КДК Зянон Ломаць.

«Паводле майго распараджэння было створана 16 аператыўных групаў, якія сёння зраніцы праверылі, ці своечасова менскія чыноўнікі прыйшлі на працу», распавёў З.Ломаць. Паводле яго словаў, «аб выніках гэтай праверкі будзе мне дакладзена ў найбліжэйшыя гадзіны».

«Гэта не першая праверка таго, як чыноўнікі прыходзяць на працу. Аналагічная праверка была праведзеная ў лістападзе 2008 года», паведаміў З.Ломаць.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках