24 снежня 2024, aўторак, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы расейскі крэдыт можа каштаваць Беларусі ўвядзення адзінай валюты

16

Цэнтрабанк Расеі заяўляе, што разглядае верагоднасць выдачы чарговага крэдыту, праўда па адным з варыянтаў беларускія ўлады павінны пагадзіцца ўвесці адзіную валюту.

3 красавіка ў прэсе з'явілася паведамленне, што Беларусь вядзе перамовы з Ашчадбанкам Расеі аб даванні крэдыту ў памеры 2 млрд. даляраў ЗША.

«Мы знаходзімся ў пачатковай стадыі перамоваў, зараз ідзе фармалізацыя магчымых інструмантаў такога фінансавання», — сказаў начальнік галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду, чалец савета дырэктараў Нацыянальнага банка Сяргей Дубкоў.

Ён адзначыў, што тэхнічным перамоўшчыкам з'яўляецца Нацыянальны банк Беларусі, а крэдыт плануецца ўзяць для фінансавання эканомікі, у тым ліку для падтрымкі беларускага экспарту.

Акрамя таго, па словах Дубкова, адным Ашчадбанкам Нацбанк Беларусі не абмежаваўся. З прапановамі аб крэдытнай падтрымцы ён звярнуўся і да іншых расейскіх банкаў, з якімі ў беларускага ўрада заключаныя мемарандумы аб супрацоўніцтве: «Расбанка», ЗЭБ, а таксама ЗГБ, з якім падпісанне такога дакумента запланавана на бліжэйшы час.

У гэты ж дзень заяву Нацбанка пракаментаваў кіраўнік Цэнтрабанка Расеі Сяргей Ігнацьеў.

Ён адзначыў, што буйныя камерцыйныя банкі РФ могуць даць ураду Беларусі крэдыт.

Паводле яго словаў, як адзначае «Інтэрфакс», гэта адзін з варыянтаў, які ў цяперашні час абмяркоўваецца, але рашэнне пакуль не прынятае.

Сяргей Ігнацьеў заявіў, што ёсць яшчэ варыянт, калі ЦБ РФ дае сродкі Беларусі.

«Але гэта дзіўны варыянт, ён ужываецца ў адпаведнасці з дамовай аб увядзенні адзінай валюты», - сказаў ён.

Паводле яго словаў, у цяперашні час варыянты абмяркоўваюцца, у тым ліку і з буйнымі камерцыйнымі банкамі.

Нагадаем, што 31 сакавіка прадстаўнік Мінфіна Расеі паведаміў, што Масква адмовіла Менску ў крэдыце на 100 млрд. расейскіх рублёў у сувязі з вялікім аб'ёмам ужо існуючых пазыковых абавязальніцтваў Беларусі перад Расейскай Федэрацыяй. Паводле словаў неназванага чыноўніка, Беларусь запрасіла крэдыт у расейскіх банкаў у суме 2 млрд. даляраў пад дзяржаўныя гарантыі. «Перамовы ідуць, рашэнне пакуль не прынятае», — сказаў прадстаўнік Мінфіна.

За апошнія паўтары гады Расея вылучыла Беларусі крэдытаў на 3,5 млрд. даляраў. 3 млрд. даляраў у Менск ужо паступіла.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках