24 лiстапада 2024, Нядзеля, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Без выплаты пошлін у Беларусь можна будзе ўвесці тавараў толькі на 200 еўра

12

Дзяржаўны мытны камітэт падрыхтаваў праект дакумента, які змяняе парадак бязмытнага ўвозу тавараў.

«Мы прапаноўваем знізіць норму бязмытнага ўвозу з 1 тысячы еўра да 200, пазначыўшы, што да турыстаў і адпачывальнікаў мы не маем ніякіх прэтэнзій і будзем ставіцца максімальна лаяльна, - цытуе «Комсомольская правда в Беларуси» словы намесніка старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Сяргея Барысюка.

Праўда, гэтая мера не будзе распаўсюджвацца на асабістыя рэчы, якія, вы, напрыклад, узялі з сабой у адпачынак.

«Калі турыст выязджае на адпачынак і бярэ з сабой лічбавую камеру коштам каля 500 еўра, то пры вывазе яе з краіны неабходна будзе паказаць наяўнасць камеры ў дэкларацыі і пры ўездзе мытную пошліну не плаціць. Але калі грамадзянін набыў гэтую камеру за мяжой і ейны кошт перавышае 200 еўра, то яму прыйдзецца здзейсніць мытную ачыстку», - растлумачыў чыноўнік.

Нагадаем, на мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб падвышэнні ўвазных пошлін на шэраг імпартных тавараў (бытавая тэхніка, вопратка, мэбля, віно і гэтак далей). Так урад спадзяецца разгрузіць склады айчынных заводаў і фабрык. Аднак гэтыя нормы датычыліся пастаўшчыкоў. Цяпер жа возьмуцца і за звычайных грамадзян. Праўда, мытнікі абяцаюць турыстаў не турбаваць.

«Калі грамадзянін вяртаецца, да прыкладу, з ААЭ і ездзіць ён туды не часцей аднаго разу ўнагод, то да яго з боку мытных органаў будзе мінімальная колькасць пытанняў, - запэўніў Сяргей Барысюк. - Калі ж чалавек трапляе ў нашае поле зроку ў сувязі з тым, што неаднаразова перасякае мяжу, ёсць нават такія, якія перамяшчаюцца па некалькіх разоў на дзень, з імі будзем працаваць у індывідуальным парадку з патрабаваннем прадастаўлення дакументаў, якія пацвярджаюць кошт маёмасці, якая перавозіцца».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках