28 снежня 2024, Субота, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Добруша абрабаваў разлікова-касавы цэнтр банка

6

29 красавіка ў добрушскі банк уварваўся мужчына, які здзейсніў рабаванне ў лепшых традыцыях галівудскага кіно.

Як паведамляе БелаПАН, у сераду ў 16:40 у разлікова-касавым цэнтры банка Добруша спрацавала сігналізацыя. Супрацоўнікам міліцыі, якія прыбылі на месца, касір банка паведаміў, што ў будынак увайшоў мужчына з павязкай на твары. Ён пераскочыў праз стойку, забраў 52 тысячы расейскіх рублёў і больш за 1,5 тысячы даляраў ЗША, і ўцёк.

Знайсці злачынца дапамаглі камеры відэаназірання. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі падазраванага – 34-гадовага жыхара Добруша, раней судзімага. На яго была заведзеная крымінальнае справа. Выкрадзеныя грошы канфіскавалі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках