4 траўня 2024, Субота, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя пераследуе старшыню «чарнобыльскай» арганізацыі

1

Супрацоўнікі міліцыі папярэдзілі аб крымінальнай адказнасці старшыню грамадскага аб'яднання «Саюз Чарнобыль — Беларусь» Аляксандра Валчаніна за правядзенне сацыяльных пікетаў.

Прычынай папярэджання стаў шэраг пікетаў, прысвечаных абароне сацыяльных правоў грамадзян, якія актывіст планаваў правесці ў Жодзіна, перадае «Радыё Рацыя».

Мясцовыя ўлады сацыяльныя пікеты забаранілі - дакументы, якія Аляксандар Валчанін прадставіў у выканкам, нібыта «не ў поўнай меры адпавядаюць патрабаванням закона Беларусі «Аб масавых мерапрыемствах». А сёння да актывіста да дому прыехалі міліцыянты.

«На міліцэйскай машыне прыехаў маёр і сказаў, што мяне позвай выклікае начальнік міліцыі. Начальнік паведаміў мне што ўлады далі распараджэнне папярэдзіць мяне аб крымінальнай адказнасці за правядзенне ў Жодзіна пікетаў», - распавёў старшыня грамадскага аб'яднання «Саюз Чарнобыль — Беларусь».

Аляксандр Валчанін гаворыць, што не збіраўся праводзіць нічога супрацьзаконнага. Ён хацеў вырашаць праблемы сацыяльнай абароны людзей разам з мясцовымі ўладамі. Але паразумення з імі не знайшоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках