23 снежня 2024, панядзелак, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Вондра: «Сітуацыя ў Беларусі радыкальна не змянілася»

7
Аляксандр Вондра: «Сітуацыя ў Беларусі радыкальна не змянілася»

Чэхія, якая старшынюе ў Еўразвязе, мае намер вырашыць у апошні момант, запрашаць ці не на саміт ЕЗ Лукашэнку.

6 красавіка намеснік прэм'ер-міністра Чэхіі па еўрапейскіх пытаннях Аляксандр Вондра заявіў аб важнасці такім чынам «матываваць Беларусь зрабіць станоўчыя крокі», перадае агенцтва Франс Прэс.

«Дагэтуль палітыка Еўропы ў дачыненні да Беларусі давала прамежкавыя вынікі, але мы пакуль далёкія ад таго, каб сказаць, што сітуацыя ў краіне радыкальна змянілася», — заявіў чэшскі чыноўнік.

А.Вондра таксама сказаў, што ніводная з шасці краінаў, запрошаных да ўдзелу ва Ўсходнім партнёрстве, не гатовая да сяброўства ў ЕЗ, а праграма закліканая служыць сувязным звяном да перамоваў аб уступленні.

Чэхія таксама пацвердзіла, што саміт пройдзе 7 траўня ў Празе. Раней як адно з месцаў яго правядзення разглядаўся Брусэль. Усходняе партнёрства — адзін з прыярытэтаў чэшскага старшынства, якое сканчаецца 30 чэрвеня.

Азербайджану, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне прапанавана палітычнае збліжэнне і эканамічная інтэграцыя з ЕЗ у межах новай праграмы. Яна не прадугледжвае сяброўства ў Еўразвязе, але ўдзел у праектах на двухбаковым і шматбаковым узроўні.

Кіраўнікі МЗС дзяржаваў ЕЗ пацвердзілі ў сакавіку рашэнне аб невыкарыстанні на бліжэйшыя дзевяць месяцаў візавых абмежаванняў у дачыненні да прадстаўнікоў кіраўніцтва Беларусі, уключаючы Аляксандра Лукашэнку, якім быў забаронены ўезд у Еўропу.

У кастрычніку 2008 года Савет міністраў ЕЗ вырашыў прыпыніць дзеянне забароны на выдачу візаў беларускім службовым асобам, які быў уведзены ў 2006 годзе ў адказ на дзеянні Беларусі ў дачыненні да апазіцыі. Санкцыі распаўсюджваліся на Лукашэнку і 41 беларускага чыноўніка.

Па-ранейшаму дзейнічаюць санкцыі супраць чыноўнікаў, падазраваных міжнароднай супольнасцю ў забойствах лідэраў апазіцыі і журналіста – экс-кіраўніка МУС Уладзіміра Навумава, былога сакратара Савета бяспекі Віктара Шэймана, камандзіра спецназа ўнутраных войскаў Дзмітрыя Паўлічэнкі і экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Сівакова. У ліку невыязных і кіраўнік Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына - за фальсіфікацыю вынікаў выбараў у Беларусі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках