25 снежня 2024, Серада, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы лічаць, што на іх шыі сядзіць занадта шмат чыноўнікаў

20

Больш за 70 адсоткаў жыхароў Беларусі лічаць, што дзяржапарат можна было б і паменшыць.

Пры гэтым, як адзначае «Комсомольская правда в Беларуси», па выніках даследавання цэнтра «Люстэрка-Інфо», 49 адсоткаў апытаных хацелі б, каб шэрагі чыноўнікаў значна зрадзелі. Беларусы лічаць, што гэта дапаможа змякчыць удар эканамічнага крызісу. А вось за тое, каб заклікаць на дзяржаўную службу дадатковых працаўнікоў, не выказаўся ніхто. Дарэчы, сярод удзельнікаў даследавання было 4 адсоткі чыноўнікаў.

Пры гэтым большасць апытаных (44%) не вераць у тое, што працаўнікі беларускіх міністэрстваў і ведамстваў здольныя адмовіцца з-за крызісу ад часткі свайго заробку. Так, нагадаем, некалькі месяцаў таму паступілі дзяржслужачыя суседняй Латвіі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках