24 лiстапада 2024, Нядзеля, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прэзідэнт – ідыёт, і дзеці ў яго ненармальныя» - Лукашэнка пакрыўдзіўся на расейскія ТБ

150
«Прэзідэнт – ідыёт, і дзеці ў яго ненармальныя» - Лукашэнка пакрыўдзіўся на расейскія ТБ

«Дайшлі да таго, што пяцігадовага малога скрэмзалі ўздоўж і ўпоперак», - паскардзіўся беларускі кіраўнік Аляксандр Лукашэнка губернатару Ленінградскай вобласці.

Беларускі кіраўнік лічыць беспадстаўнымі абвінавачванні ў тым, што Беларусь спыніла вяшчанне на сваёй тэрыторыі шэрагу расейскіх тэлеканалаў.

«Ізноў раскручваюць тэму, што нібыта мы пазачынялі каналы. НТБ ідзе, ГРТ працуе на адным канале з АНТ. Тыя каналы, якія павінны прысутнічаць, яны прысутнічаюць і транслююцца», - заявіў А.Лукашэнка, сустракаючыся з губернатарам Ленінградскай вобласці Валерыем Сердзюковым, перадае «Інтэрфакс».

Пры гэтым беларускі кіраўнік заўважыў: «назавіце хоць адзін наш канал, які сёння транслюецца ў Расеі». «Мы стварылі спадарожнікавы тэлеканал для забеспячэння эканамічных інтэрасаў дзвюх дзяржаваў. У некаторыя кабельныя сеткі нам дазволілі ўвайсці, а ў Маскве запатрабавалі заплаціць 45 млн даляраў, каб патрапіць у гэтыя сеткі», - канстатаваў ён.

Кажучы пра сітуацыю вакол вяшчання ў Беларусі некаторых расейскіх тэлеканалаў, А.Лукашэнка заявіў, што з расейскага боку «з ўсіх бакоў паляцела, дакладваюць прэзідэнту Расеі, што Лукашэнка павёў наступ супраць Расеі». «Ніхто ніякага наступу не павёў. Я не бачу тут ніякай небяспекі. Мы дамовіліся з прэзідэнтам Расеі, што кіраўнікі адміністрацыяў дакладна ўрэгулююць гэтыя пытанні», - сказаў А.Лукашэнка.

Пры гэтым, паводле яго словаў, сёння высвятляецца, што «Беларусь наогул не прадстаўленая ў медыйнай прасторы Расеі».

«А калі і прадстаўленая, дык прэзідэнт - ідыёт і дзеці ў яго ненармальныя, жулікі і прайдзісветы. Нават дайшлі да гэтага пяцігадовага малога (малодшы сын А.Лукашэнка Мікалай - ІФ), скрэмзалі ўздоўж і ўпоперак. Што гэта за такое стаўленне да кіраўніка дзяржавы?» - спытаў А.Лукашэнка.

«У нас хоць адно дрэннае слова на адрас Мядзведзева ці Пуціна вы чулі? Не. Нават апазіцыянеры гэтыя адмарожаныя, калі пачынаюць нешта пісаць (дрэннае пра Расею - ИФ), дык мы гэта адразу перапыняем», - заявіў беларускі прэзідэнт.

Акрамя таго, ён звярнуў увагу на тое, што «нашыя асобныя дзеячы, якія на дух Расею не пераносяць, нагой адчыняюць дзверы ў расейскія чынавенскія кабінеты».

Лукашэнка: Калі вам хтосьці скажа, што я сыходжу ад Расеі – плюньце яму ў твар

Беларускі кіраўнік запэўніў губернатара Ленінградскай вобласці ў гатоўнасці «абараняць нашу Расею».

«Калі вы не падключыцеся, а Лукашэнка не вечны, дык назаўжды страціце Беларусь. На жаль, пра гэта ў Расеі не думаюць. А думаць трэба. Нельга так супрацоўнічаць з самым блізкім народам і дзяржавай. Нам трэба больш яснасці і празрыстасці ў гэтых адносінах. Для нас гэта важна, асабліва на гэтым этапе», - заявіў Лукашэнка ў Менску.

Звяртаючыся да расейскага губернатара, Лукашэнка адзначыў: «Калі вам хтосьці скажа, што ў Беларусі вызначыліся нейкія тэндэнцыі ў бок ад Расеі, дык, як бы гэта груба не гучала, плюньце гэтаму чалавеку ў твар».

Беларускі кіраўнік запэўніў, што «будучыні без Расеі мы не бачым, мы асуджаныя жыць разам з Расеяй». «Я хачу, каб вы ведалі, што мы будзем змагацца за нашую Расею, каб не страціць яе. Думаю, і Расеі не абыякавы лёс Беларусі», - сказаў ён.

Пры гэтым ён адзначыў, што «усё вызначаецца ў цяжкія часы». «Калі б мы селі за стол у межах былога Саюза і вызначыліся, як супрацоўнічаць, вызначылі расейскі рубель як рэгіянальную валюту, дык ў нас бы і крызісу не было», - сказаў Лукашэнка.

Беларускі кіраўнік падкрэсліў, што «праціўнікаў нашага збліжэння, нашай як мага больш цеснай інтэграцыі сярод кіраўніцтва Беларусі няма». «Калі я і выказваюся на тэму беларуска-расейскіх адносінаў, дык я кажу пра гэта адкрыта. Я прытрымваюся такой пазіцыі і ў СНД, і ў ЕўрАзЭС, і, тым больш, у нашых двухбаковых адносінах», - адзначыў Лукашэнка.

Ён лічыць, што «мы нічога адзін ад аднаго не павінны хаваць». «Калі расейцы ў мой адрас могуць казаць непублічна, дык я кажу публічна пра тыя праблемы, якія існуюць у нашых адносінах», - сказаў Лукашэнка.

Каментуючы паведамленні, якія з'явіліся ў расейскіх СМІ пасля сваёй паездкі ў Гомельскую вобласць, А.Лукашэнка адзначыў, што «расейская прэса застракацела, што Беларусь хоча запалохаць Расею Захадам ці яшчэ кімсьці». «Ніхто нікога не палохае», - падкрэсліў беларускі дыктатар.

Кажучы пра цяперашнюю сітуацыю ў двухбаковых адносінах, А.Лукашэнка сказаў, што «самая вялікая праблема, якая, дарэчы, супярэчыць афіцыйнаму курсу Расеі, зводзіцца да таго, што вы пачалі закрываць свой рынак». Нагадаўшы аб выніках Лонданскага саміту «дваццаткі», ён заявіў, што «дваццаць дзяржаваў у гэты перыяд не павінны закрываць рынкі і знішчаць тым самым эканомікі, якія развіваюцца».

«Калі 80% эканомікі свету закрыюцца, у тым ліку і Расея, дык такім экспартаарыентаваным дзяржавам як Беларусь будзе складана», - адзначыў Лукашэнка.

Напісаць каментар 150

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках