24 снежня 2024, aўторак, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя: беларусы ўжо хварэлі на свіны грып

4

Свіны грып для беларусаў – не навіна, прызнаюцца медыцынскія працаўнікі рэспублікі.

Як распавяла «Еўрарадыё» загадчыца супрацьэпідэмічнага аддзялення Міністэрства аховы здароўя Святлана Крэтава, раней беларусы ўжо хварэлі на свіны грып, аднак гэта быў не той вірус-мутант, які сёння распаўсюджаны ў краінах свету:

«Насельніцтва наша хварэла на свіны грып. Гэта не навіна для нас. Хіба што толькі былі іншыя варыянты віруса. А калі гэта лёгкая стадыя, то звычайна працякае, як грып. У лёгкай форме можна перахварэць – і нічога страшнага. Лячыць трэба, як звычайны грып».

Адзначым, што колькасць пацверджаных Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (САЗ) выпадкаў захворвання на грып A/H1N1 (свіны грып) павялічылася да 4379 у 29 краінах свету. Колькасць выпадкаў са смяротным сыходам - 49 (45 - у Мексіцы, два - у ЗША, адзін - у Канадзе, адзін - у Коста-Рыке).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках