23 лiстапада 2024, Субота, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: «Мы з'елі на 1,5 мільярды даляраў больш, чым вырабілі»

5

Экс-старшыня Нацбанка Беларусі Станіслаў Багданкевіч заявіў, што беларусы па-сапраўднаму яшчэ не адчулі ўплыў эканамічнага крызісу.

«Мы праелі каля сямі мільярдаў даляраў за апошнія пару гадоў. Гэта значыць, мы жывем не за кошт уласнай працы, а ўжо ў значнай ступені за кошт знешніх крэдытаў. І плюс за кошт расейскіх субсідыяў», - распавёў «Радыё Свабода» былы кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч.

Па словах Багданкевіча, у першым квартале 2009 года дэфіцыт гандлёвага балансу склаў паўтары мільярды даляраў.

«Гэта значыць, што мы на паўтары мільярды даляраў з'елі больш, чым вырабілі. Народ жыве не па прыбытках», - заявіў экс-старшыня Нацбанка.

«Урад замест таго, каб кардынальна вырашаць праблему, спрабуе зноў знайсці дадатковыя знешнія крэдыты, каб працягнуць такое жыццё. У выніку, усё гэта скончыцца, аднак працягвацца можа дастаткова доўга», - патлумачыў Станіслаў Багданкевіч.

Ён выказаў упэўненасць, што МВФ вылучыць Беларусі чарговы транш крэдыту.

«Я думаю, што яны знойдуць нейкі кампраміс. Бо Беларусь мае патрэбу ў крэдытах і пойдзе на пэўныя саступкі. Саступкі, відаць, у бок далейшай дэвальвацыі нацыянальнай валюты і скарачэння прыбытку насельніцтва. Гэта абмежаванне росту зарплатаў, пенсіяў і г.д. Паясы прыйдзецца зацягнуць, каб выйсці з крызісу», - дадаў эканаміст.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках