2 студзеня 2026, Пятніца, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ялфімаў сёння выступіць у паўфінале «Еўрабачання-2009»

6

Песня беларускага канкурсанта «Погляд кахання» на міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне-2009» прагучыць чацвёртай.

Як паведамляе БелТА, у гэты вечар разам з Пятром Ялфімавым выступяць прадстаўнікі 17 дзяржаваў. Далёка пасля поўначы стануць вядомыя імёны дзесяці выканаўцаў, якія будуць мець магчымасць выканаць свае кампазіцыі ў фінале 16 траўня.

Ад Беларусі абвяшчаць балы будзе ўладальніца тытула «Міс Беларусь-2006» Кацярына Літвінава.

Другі паўфінал пройдзе 14 траўня. У ім прымуць удзел артысты з 19 краінаў: Харватыі, Ірландыі, Латвіі, Сербіі, Польшчы, Нарвегіі, Кіпра, Славакіі, Даніі, Славеніі, Вугоршчыны, Азербайджана, Грэцыі, Літвы, Малдовы, Албаніі, Украіны, Эстоніі, Нідэрландаў. Расея і Францыя змогуць далучыцца да вызначэння дзясяткі фіналістаў.

Еўрапейскія букмекеры пакуль што не абнадзейваюць беларускага выканаўцу. Ён па-ранейшаму знаходзіцца ў «хвасце» рэйтынгу. Адным з фаварытаў конкурсаў эксперты называюць беларуса з Нарвегіі Аляксандра Рыбака.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках