23 снежня 2024, панядзелак, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка адправіў у Абхазію дэлегацыю. Прычыны візіту афіцыйна ўтойваюцца

12
Лукашэнка адправіў у Абхазію дэлегацыю. Прычыны візіту афіцыйна ўтойваюцца

Сяргей Багапш прыняў кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі і першага намесніка кіраўніка справамі прэзідэнта.

Як паведамляецца на афіцыйным сайце прэзідэнта непрызнанай Абхазіі, падчас сустрэч з Уладзімірам Макеем і Мікалаем Корбутам адбылося абмеркаванне пытанняў абхаза-беларускага супрацоўніцтва ў розных сферах.

У той жа час у адміністрацыі Лукашэнкі і Міністэрстве замежных спраў Беларусі адмаўляюцца каментаваць візіт беларускіх чыноўнікаў у непрызнаную рэспубліку Абхазія.

Беларуская дэлегацыя прабудзе ў Абхазіі два дні. Прозвішчы іншых удзельнікаў дэлегацыі не паведамляюцца.

Нагадаем, пра тое, што Беларусь прызнае незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, Аляксандр Лукашэнка заявіў яшчэ ў верасні мінулага года. Пазней прэзідэнт непрызнанай рэспублікі Паўднёвая Асеція Эдуард Какойты паведаміў, што Лукашэнка яму асабіста абяцаў прызнанне рэспублікі.

23 лютага кіраўнік МЗС Чэхіі, якая старшынявала на той час у Еўразвязе, Карэл Шварцэнберг на паседжанні Рады ЕЗ заявіў, што прызнанне Беларуссю незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі паставіць Менск «па-за еўрапейскім кантэкстам» і ўскладніць магчымы ўдзел гэтай дзяржавы ў праграме «Ўсходняе партнёрства». Гэтая пазіцыя кіраўніцтва ЕЗ была пацверджаная вярхоўным прадстаўніком ЕЗ па знешняй палітыцы і бяспецы ЕЗ Хаўерам Саланай, прэс-сакратар якога заявіла, што палітыка Еўразвяза, абумоўленая верай у тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі, заключаецца ў непрызнанні Паўднёвай Асеціі і Абхазіі ў якасці суб'ектаў міжнароднага права.

ЗША ж ў сакавіку выказалі падтрымку дзеянняў Беларусі, якая адкладвае прызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

«Да цяперашняга часу пазіцыя, якую займалі беларускія ўлады ў адносінах да пытання прызнання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, была правільнай», — заявіў часовы павераны ў справах ЗША у Беларусі Джонатан Мур. Паводле словаў Мура, пытанне аб прызнанні Беларуссю незалежнасці гэтых самаабвешчаных рэспублікаў можа стаць сур'ёзнай перашкодай для развіцця стасункаў з Захадам.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках