24 лiстапада 2024, Нядзеля, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасьцейскіх прадпрымальнікаў не пусьцілі на прыём да чыноўнікаў

5

18 прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы прадпрымальнікаў Берасцейскай вобласці, якія прыйшлі ў абласны савет дэпутатаў патрабаваць паляпшэньня ўмоваў працы, былі змушаныя застацца ў вестыбюлі.

Гандляры патрабавалі адмяніць рашэнне аблвыканкама наконт забароны продажу піва ў шапіках на прыпынках грамадскага транспарту. У кабінет жа старшыні Брэсцкага абласнога савету дэпутатаў Сяргея Ашмянцава з 20 прадпрымальнікаў былі запрошаныя толькі два, паведамляе «Радыё Рацыя».

Хаця, па словах намесніка старшыні Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Перспектыва» Віктара Чайкоўскага, у Ашмянцава сёння прыёмны дзень, нікога, акрамя іх на прыём няма і свабодныя 4 канферэнц-залі.

Прадпрымальнікі абураныя такой недаступнасцю прадстаўнікоў улады. Тым больш, што яны выканалі іхнюю папярэднюю ўмову– з’явіліся на сустрэчу ініцыятыўнай групай.

Па словах сябра ініцыятыўнай групы Уладзіміра Катрыджа, такі метад барацьбы з алкагалізацыяй насельніцтва, як забарона продажу піва ў шапіках на транспартных прыпынках, неэфектыўны: піва і спіртовыя напоі можна набыць ў крамах і іхніх палатках на вуліцы ў неабмежаванай колькасці. Што і рабілася, да прыкладу, 9 траўня ў Дзень перамогі.

Як і чакалася, падтрымкі ў старшыні аблсавета Ашмянцава прадпрымальнікі не знайшлі. Ашмянцаў лічыць дзеянні аблвыканкама правільнымі – нягледзячы на тое, што прыбытак прадпрымальнікаў дробнага гандлю зьнізішся ў два-тры разы, і заробак гандляроў у столькі ж зменшыўся. Некаторым зь іх ужо прыйшлося зачыніць шапікі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках