25 снежня 2024, Серада, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» правялі акцыю салідарнасці каля сцен СІЗА на Валадарскага (Фота)

Акцыя салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Ўладзімірам Асіпенкам прайшла каля сцен СІЗА №1 ГУУС Менгарвыканкама.

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» разгарнулі транспарант «Свабоду палітвязням!» каля галоўнага ўваходу ў турму.

Маладыя людзі гучна скандавалі «Свабоду Аўтуховічу!», «Свабоду Асіпенку!», «Свабоду Лявонаву!». Прыкладна праз пяць хвілін пасля пачатку акцыі да яе ўдзельнікаў выйшлі супрацоўнікі СІЗА, якія запатрабавалі спыніць акцыю і сталі перашкаджаць здымаць адбывалае на камеру. Аднак нарад міліцыі, які з'явіўся праз некалькі хвілін, не стаў прадпрымаць ніякіх дзеянняў супраць актывістаў і акцыя прайшла без разгону і затрыманняў.

Нагадаем, што пачынаючы з 1 мая ў беларускай сталіцы праходзяць акцыі салідарнасці з лідэрамі прадпрымальнікаў Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Ўладзімірам Асіпенкам, якія з 8 лютага знаходзяцца ў турме. 16 красавіка Мікалай Аўтуховіч абвясціў галадоўку. Ён патрабуе перадачы справы ў суд альбо вызвалення лідэраў прадпрымальнікаў пад падпіску аб невыяздзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках