24 лiстапада 2024, Нядзеля, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыллё ў новабудоўлях Менска сыходзіць не даражэй за 1155 даляраў за квадрат

11

Сёння адбыўся чарговы аўкцыён па продажы кватэр у новабудоўлях Менска.

На гандаль былі выстаўленыя кватэры без аздаблення ў доме №40 па вул.Янкоўскага, м-н Сухарава. Колькасць удзельнікаў была даволі значнай - 58 пакупнікоў супраць 25 кватэр, паведамляе АФН.

На гандаль былі выстаўленыя 11 аднапакаёвых, 11 двухпакаёвых і 3 трохпакаёвыя кватэры. Прададзеныя ўсе. Кошт двухпакаёвых кватэр вырас нязначна, у той час як на аднапакаёвыя назіраўся ўстойлівы попыт і рост кошту прыкладна на 10-15 млн.рублёў.

Па выніках гандлю кошт аднапакаёвых кватэр агульнай плошчай ад 42,8 м2 да 43,1м2 вагаўся ад 131,5млн. рублёў (47 645 даляраў, 1105 даляраў за квадратны метр) да 137 млн. рублёў (49 638 даляраў), двухпакаёвых агульнай плошчай 57,5 м2 ад 170,5 млн.рублёў (61 775 даляраў) да 182 млн.рублёў (65 942 даляраў) , трохпакаёвых агульнай плошчай прыкладна 75 м2 ад 214 млн.рублёў (77 536 даляраў) да 218 млн.рублёў (78 985,5 даляраў).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках