26 снежня 2024, Чацвер, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі абвешчаная вайна імпартнаму піву

45

Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Зянон Ломаць абмеркаваў з вядучымі піваварамі краіны праблемы галіны. Задача на будучыню - абмежаваць імпарт піва.

У якасці прыкладу таго, што падобная барацьба прыносіць поспех, Зянон Ломаць прывёў сітуацыю па прасоўванні айчынных сокаў. Досвед, прычым удасканалены, вырашана перадаць і піваварам.

Ломаць распавёў аб некаторых схемах уцягвання імпартнага піва ў нелегальнае абарачэнне, якія былі раскрытыя Камітэтам дзяржкантролю. У выніку адзін з буйных імпарцёраў, які некалькі год запар займаў лідуючыя пазіцыі на піўным рынку краіны, з цяперашняга года імпарт піва больш не ажыццяўляе. А ў адносінах шэрагу структур, якія незаконна працавалі, фінансавай міліцыяй Камітэта дзяржкантролю ўзбуджаныя і расследуюцца крымінальныя справы.

Зянон Ломаць таксама распавёў і аб ініцыятыве свайго ведамства – увядзенні інстытута спецыяльнага мпарцёра піва. Па меркаванні КДК, дадзеная мера забяспечыць празрыстасць абарачэння піва.

Пры гэтым, максімальна імкнучыся закрыць свой рынак ад імпарту, Дзяржкантроль хоча, каб беларускія півавары нарошчвалі экспарт. Крытыцы была падвергнутая праца вытворцаў піва па экспарце сваёй прадукцыі. За ўвесь мінулы год экспартавана ўсяго толькі 0,8 млн. даў піва (пры заданні праграмы 2,9 млн. даў). Пры гэтым толькі за першы квартал бягучага года ў Беларусь увезена 2,7 млн. дал. У выніку кожная чацвёртая бутэлька піва, якая спажываецца жыхарамі Беларусі, імпартная.

Хуткім часам Камітэт дзяржкантролю сфармулюе свае прапановы Аляксандру Лукашэнка.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках