27 снежня 2024, Пятніца, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Свабодны тэатр» прысвяціў спектаклі ў Францыі памяці выкрадзенага ў Беларусі Анатоля Красоўскага

«Свабодны тэатр» прысвяціў спектаклі ў Францыі памяці выкрадзенага ў Беларусі Анатоля Красоўскага

18 мая беларускі «Свабодны тэатр» сыграў у горадзе Нансі спектаклі «Пакаленне Джынс» і «Спасцігаючы каханне».

Паказ прайшоў у межах Фестывалю тэатраў Усходняй Еўропы. Спектакль «Пакаленне Джынс» прысвечаны тэме барацьбы беларусаў за свабоду, а «Спасцігаючы каханне» - рэальная гісторыя аб выкрадзеным і забітым у Беларусі бізнэсмэне і грамадскім дзеячы Анатолі Красоўскім і ягонай жонцы Ірыне Красоўскай, якая на працягу 10 год дамагаецца праўды аб знікненні мужа.

Напярэдадні спектакля, 17 мая, Анатолю Красоўскаму павінна было споўніцца 57 год, таму і «Пакаленне Джынс», і «Спасцігаючы каханне» былі прысвечаныя гэтаму чалавеку.

Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 Мікалай Халезін, публіка ў зале была ўзрушаная рэальнымі гісторыямі з жыцця беларусаў. Паказ спектакляў працягнуўся абмеркаваннем з гледачамі сітуацыі ў Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках