31 снежня 2024, aўторак, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандал у Генпракуратуры: За хабары арыштаваны супрацоўнік аддзела па наглядзе

5

Крымінальная справа ў адносінах былога пракурора аддзела па наглядзе за аператыўна-вышуковай дзейнасцю Генеральнай пракуратуры ўзбуджаная ў Менску.

За апошні час гэта ўжо другая карупцыйная справа, узбуджаная ў адносінах супрацоўнікаў Генеральнай пракуратуры. Першая, нагадаем, была ўзбуджаная ў адносінах начальніка аддзела ўласнай бяспекі, якому інкрымінавалі атрыманне хабару, паведамляе «Ежедневник».

Цяперашняя крымінальная справа таксама мае карупцыйнае адценне. Паводле дадзеных Галоўнага ўпраўлення барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі МУС, пракурор у жніўні 2008 года на падставе вынясення ў судзе мякчэйшага прысуду па справе жыхаркі Светлагорска атрымаў ад яе 3 тыс. даляраў. Аднак, як потым высвятлілася, рэальна пракурор ніяк не мог паўплываць на вынясенне патрэбнага прысуду, паколькі да дзейнасці суднаў не меў ніякага дачынення. Менавіта таму дзеянні цяпер ужо былога пракурора аддзела па наглядзе за аператыўна-вышуковай дзейнасцю Генпракуратуры кваліфікаваныя як махлярства.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках