25 снежня 2024, Серада, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шведскія праваабаронцы: Палітыка Еўразвяза – гэта падарунак для Лукашэнкі

1

Праваабарончая ініцыятыва Östgruppen шкадуе, што ЕЗ ідзе насустрач жаданням беларускага рэжыму.

Паводле кіраўніка праваабарончай ініцыятывы Östgruppen Марціна Углы, новая палітыка ЕЗ «канструктыўных кантактаў» – падарунак для беларускага кіраўніка, бо спрыяе яго легітымізацыі, паведамляе «Радыё Свабода».

Як лічаць шведскія праваабаронцы, змены «беларускай палітыкі» мелі на мэце змякчэнне еўрапейскіх санкцыяў у абмен на дэмакратычныя працэсы ў краіне. Улетку 2008 года ў Беларусі былі вызваленыя тры палітвязні. Неўзабаве ўлады далі дазвол на распаўсюд праз дзяржаўныя кіёскі некалькіх незалежных газетаў.

«Гэта быў абсалютна правільны накірунак, аднак, як выявілася пазней, гаворка ішла выключна пра касметычныя змены. Нічога не было зроблена для таго, каб прыняць новыя законы аб свабодзе СМІ і няўрадавых арганізацыяў, удасканаліць прававую сістэму, зрабіць яе незалежнай ад уладаў», – лічыць Марцін Угла.

У сваёй заяве ён выказвае шкадаванне, што ЕЗ ідзе насустрач жаданням беларускага рэжыму, забываючы пра тое, што правы чалавека павінны мець прыярытэтнае значэнне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках