2 студзеня 2026, Пятніца, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па скарзе ўдзельніка «Еўрабачання-2009» Пятра Ялфімава на БТ прыйшоў АБЭЗ

54

Пётр Ялфімаў напісаў скаргу яшчэ да ўдзелу ў міжнародным музычным конкурсе.

Цяпер праваахоўныя органы праводзяць праверку дакументацыі, датычнай мэтавага выдаткоўвання сродкаў на падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да «Еўрабачання», паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

- Па скарзе Пятра Ялфімава на БТ праводзіцца праверка АБЭЗ, -- распавёў намеснік кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Мартыненка.

- У чым заключаецца яго скарга?

- У немэтанакіраваным выдаткоўванні сродкаў на падрыхтоўку беларускага ўдзельніка «Еўрабачання».

- Калі пачалася праверка?

- Калі мы яшчэ былі ў Маскве на «Еўрабачанні».

- Атрымліваецца, што Пётр напісаў скаргу яшчэ да паездкі на конкурс?

- Так.

- Магчыма, да вас ужо давялі папярэднія вынікі праверкі?

- Пакуль не. Па скарзе Ялфімава АБЭЗ запытаў у нас усе неабходныя дакументы, звязаныя з фінансавымі выдаткамі. Скончыцца праверка – даведаемся вынікі.

Высветлілася, што скаргу Пятра Ялфімава разглядае ўпраўленне па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі ГУУС Менгарвыканкама.

Аднак да важнай справы падключылася і Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі МУС РБ.

Як распавёў старэйшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах гэтага ведамства Андрэй Бяляеў, па скарзе Пятра Ялфімава сапраўды праводзіцца праверка.

- Магу толькі сказаць, што на гэтым этапе мы патрабуем неабходныя дакументы і апытваем людзей, -- пацвердзіў спецыяліст.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках