25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйная статыстыка: За чатыры месяцы электраэнергія падаражэла амаль на 50%

1

Нават нацыянальная статыстыка сведчыць, што ў Беларусі жыццё даражэе імклівымі тэмпамі.

Вось якія дадзеныя прыводзіць газета Менгарвыканкама «Вечерний Минск».

За год на 25,3% падаражэла малако, на 22,7% - рыба і морапрадукты. А вось мяса і килбаса сталі даражэй на 19,9% і 18,6% адпаведна. Кошты на муку за той жа перыяд падняліся на 32,7%. Яйкі падаражэлі на 19%, а цукар - на 13,6%. Бульба за год падаражэла на 23,7%. У той жа час кошт на гародніну вырас на 6,7%, а на садавіну - на 13,2%.

У параўнанні з красавіком мінулага года тытунь падаражэў на 18%. У красавіку цяперашняга года алкаголь стаў даражэйшы: па стаўленні да сакавіка 2009-га - на 3%, да снежня мінулага года - на 5,8%, да красавіка 2008-га - на 15,3%.

Хутчэй, чым тытунь і спіртное, даражэюць медыкаменты. За месяц (красавік да сакавіка 2009-га) кошт на іх падняўся на 2,4%. Са снежня мінулага года - на 11,8%. А у параўнанні з красавіком 2008-га лекі падаражэлі на 27%. За перыяд студзень - красавік 2009-га да студзеня - красавіка 2008-га лічба крыху меншая - 23,9%.

Што датычыцца сферы паслуг, то ў студзені - красавіку 2009-га ў параўнанні са студзенем - красавіком 2008-га аплата паслуг ЖКГ паднялася ў цэлым на 21,2%. Прычым за электразабеспячэнне мы сталі плаціць больш амаль напалову - на 49,1%, за ацяпленне - на 15,8%, за водазабеспячэнне - на 18,4%. Даражэй на 23,2% цяпер абыходзіцца і тэхабслугоўванне жылых памяшканняў.

Варта адзначыць, што гэта афіцыйныя дадзеныя. Па інфармацыі незалежных эканамістаў, кошты ў Беларусі выраслі значна больш.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках