23 снежня 2024, панядзелак, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя ў падтрымку палітвязняў прайшла ў Брэсце (Фота)

У Брэсце моладзевыя актывісты правялі акцыю салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Ўладзімірам Асіпенкай.

23 мая ў Брэсце адбылася акцыя «Салідарнасць дапамагае перамагаць». Яе правялі актывісты «Маладога фронту» і «Моладзі БНФ».

На цэнтральных вуліцах горада моладзевыя актывісты раздавалі ўлёткі, якія распавядаюць аб нядаўніх падзеях у Менску: акцыях салідарнасці ў падтрымку палітвязняў, галадоўках салідарнасці, арыштах і разгонах мірных мітынгаў.

Нагадаем, што ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага і змешчаныя ў менскае СІЗА №1.

У знак пратэсту супраць крымінальнага пераследу і таго, што ягоная справа фактычна не вядзецца, 16 красавіка Мікалай Аўтуховіч абвясціў бестэрміновую галадоўку. Палітвязень патрабуе накіраваць справу ў суд альбо вызваліць яго пад падпіску аб невыяздзе, а таксама вызваліць Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенку, якія праходзяць па адной з ім справе. Аўтуховіч галадае ўжо 37-ы дзень, і ягонае жыццё знаходзіцца ў сур'ёзнай небяспецы.

Нядаўна стала вядома, што следства па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў падоўжылі да 3 чэрвеня. За чатыры месяцы сваякам палітвязняў дагэтуль не дазволілі ні аднаго спаткання.

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі зняволенымі, зважаючы на тое, што Мікалай Аўтуховіч і Юрый Лявонаў раней ужо былі асуджаныя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках