«Ляпісы» ў Нью-Ёрку: «Belarus Freedom» і бел-чырвона-белыя сцягі (Фота)
9- 25.05.2009, 10:40
24 мая ў Нью Ёрку трыўмфальна скончыўся канцэрт беларускага гурта «Ляпіс Трубяцкі», які адбыўся ў Irving Plaza.
Падчас канцэрту нью-йоркскія гледачы выкрыквалі: «Беларусь! Беларусь!». Музыкі ў адказ выканалі песню «Belarus Freedom» з апошняга альбома «Маніфест». У глядацкай зале раздзімаліся бел-чырвона-белыя сцягі, якія прынеслі жыхары Нью Ёрка.
На развітанне гурт падзякаваў амерыканскай публіцы. «Мы стараліся для вас», -- сказаў Сяргей Міхалок.