23 снежня 2024, панядзелак, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патрыёты супраць палітычных рэпрэсіяў уладаў (Фота)

2

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» у Воршы правялі акцыю салідарнасці з палітвязнем Аўтуховічам.

Моладзевыя актывісты стаялі з партрэтамі ў цэнтры горада. Мінакі з цікавасцю пыталіся ў актывістаў, у сувязі з чым праводзіцца акцыя. Апазіцыянеры распавядалі ім пра галадоўку Аўтуховіча і яго незаконнае ўтрыманне ў турме.

Нагадаем, што палітвязень Мікалай Аўтуховіч галадае з 16 красавіка ў СІЗА №1 ГУУС Менгарвыканкама. Зняволены пратэстуе супраць крымінальнага пераследу і таго, што яго справа фактычна не вядзецца. Мікалай Аўтуховіч патрабуе альбо накіраваць справу ў суд, альбо вызваліць яго пад падпіску аб невыяздзе. Таксама палітвязень патрабуе вызваліць Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенку, якія праходзяць па адной з ім справе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках