24 снежня 2024, aўторак, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі няма грошай на ўнёсак у антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС?

7

Мінфін Беларусі не можа не толькі агучыць лічбу беларускага ўдзелу ў фондзе, але і адмаўляецца паведамляць, ці прынятае рашэнне па гэтым пытанні.

На мінулым тыдні пасля паседжання міністраў фінансаў і эканомікаў дзяржаваў - удзельнікаў ЕўрАзЭС кіраўнік расейскага мінфіна Аляксей Кудрын заявіў, што Беларусь да канца дня – серады 20 траўня – павінна вызначыцца з памерам свайго ўнёску ў антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС, піша АФН.

Але, як высветлілася, прагноз Кудрына не спраўдзіўся. Памер унёску Беларусі не названы дагэтуль.

Беларускія ўлады не хавалі, што разлічваюць атрымаць пэўнае фінансаванне за кошт сродкаў гэтага фонду, агульны памер якога павінен скласці 10 млрд. даляраў ЗША.

Кудрын нагадаў, што Расея ўнясе ў антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС 7,5 млрд дал., Казахстан - 1 млрд дал.

Мінфін Беларусі не можа не толькі агучыць лічбу беларускага ўдзелу ў фондзе, але і адмаўляецца паведамляць, ці прынятае рашэнне па гэтым пытанні.

«Інфармацыі для прэсы няма», - заявіў афіцыйны прадстаўнік беларускага Мінфіна, адмовіўшыся ў прынцыпе абмяркоўваць гэтую тэму.

Памеры ўнёскаў шэрагу іншых удзельнікаў можна назваць чыста намінальнымі - Кыргызтан, Таджыкістан і Арменія ўнясуць у фонд па 1 млн даляраў ЗША.

Той факт, што беларускія ўлады нават на гэтым фоне не гатовыя каментаваць свой унёсак у фонд ЕўрАзЭС, кажа пра тое, што альбо рашэнне дагэтуль не прынятае альбо Мінфін папросту саромеецца агучыць свой пасільны ўнёсак у антыкрызісны фонд.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках