17 студзеня 2026, Субота, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Чыжоўскіх могілках разгромлена больш за 30 помнікаў. Вандалы затрыманыя

4

Па падазрэнні ў здзяйсненні акту вандалізму на менскіх могілках затрыманыя двое жыхароў сталіцы.

Выпіўшы дзве бутэлькі гарэлкі на магіле сваёй бабулі, менчук з сябрам пачалі граміць помнікі.

«Міліцыя затрымала 2 менчукоў па падазрэнні ў здзяйсненні акту вандалізму на Чыжоўскіх могілках ў Менску. У траўні цяперашняга года былі разгромленыя больш за 30 надмагільных помнікаў» -- паведамілі «Інтэрфаксу» ва УУС Менскай вобласці.

«Затрыманыя менчукі 1984 і 1987 гадоў нараджэння. У малодшага, раней неаднаразова судзімага, які на дадзены момант мае неадбыты тэрмін за чарговы крадзеж, на Чыжоўскіх могілках пахаваная бабуля. Унук вырашыў наведаць яе магілу. Выпіўшы з сябрам на дваіх на магіле дзве бутэлькі гарэлкі, маладыя людзі рушылі да выхаду, але нечакана, цалкам без прычыны сталі руйнаваць помнікі», распавялі ва УУС.

«Затрыманыя прычыну сваёй агрэсіі патлумачыць не змаглі, спасылаючыся на тое, што знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Адзін з затрыманых арыштаваны і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, у дачыненні да іншага мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту не абіралася», удакладнілі ва УУС.

Узбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 «Хуліганства» Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках