24 лiстапада 2024, Нядзеля, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі настаўнік аддае за квіткі на працу амаль усю зарплату

29

Леташняга выпускніка геафака БДУ размеркавалі ў пасёлак Смілавічы Чэрвенскага раёна, але не забяспечылі жыллём.

Перад заканчэннем універсітэта Дзмітры знайшоў працу ў сталіцы, але не паспеў зрабіць рэгістрацыю. На дзяржаву ён павінен адпрацаваць два гады настаўнікам геаграфіі, паведамляе «Еўрарадыё».

Працуючы ў студэнцкія гады геадэзістам, Дзмітры зарабляў больш за мільён беларускіх рублёў. І гэта да крызісу. Таму сённяшняя настаўніцкая зарплата здаецца яму смешнай.

«Першы час у мяне атрымлівалася 280 тысячаў, — распавядае Дзмітры пра сваё фінансавае становішча. — Цяпер ужо 350 тысячаў, з ўсімі прэміямі».

Жыве Дзмітры ў Магілёве, але павінен прыкладна пяць разоў у месяц прыязджаць у Смілавічы. Праблема ў тым, што ў Смілавічах маладога спецыяліста пасялілі на турбазу, дзе ён сам павінен плаціць за пражыванне. Квіткі з Магілёва ў Смілавічы таксама нятанныя.

«Калі ехаць з Магілёва сюды на маршрутцы, дык атрымліваецца каля 30 тысячаў, калі на цягніку — каля 20 тысячаў. Таму ежджу ў агульным вагоне – каля 8 тысячаў. Да таго ж мне не далі жыллё. Школа спасылаецца на аддзел адукацыі, тыя – на школу. У выніку, яны прапанавалі мне жыллё: «Жыві тут». Пытаю: «Хто будзе аплачваць?» «Сам будзеш аплачваць».

Суткі пражывання на турбазе каштуюць каля 8 тысячаў рублёў. Разам за праезд і пражыванне ён аддае не менш чым 210 тысячаў рублёў штомесяц. А часам дарога і пражыванне «высмоктваюць» амаль усю зарплату маладога географа.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках