23 снежня 2024, панядзелак, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

C падазрэннем на свіны грып шпіталяваная беларуска

2

Грамадзянка Беларусі шпіталяваная ў Маскве з падазрэннем на свіны грып, паведаміў кіраўнік Расспажыўнагляда, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Расеі Генадзь Анішчанка.

«Гэта грамадзянка Беларусі, якая прыляцела ў Маскву з Прагі, а да гэтага яна была ў Нью-Ёрку, -- заявіў Генадзь Анішчанка. -- Яе шпіталізавалі з тэмпературай. Сёння ў яе нармальная тэмпература, але яна скардзіцца на слабасць», – сказаў ён.

Па словах Анішчанкі з падазрэннем на свіны грып у Маскве ў апошнія дні былі шпіталяваныя тры чалавекі, у дваіх з іх вірус A(H1N1) выяўлены не быў.

Колькасць лабараторна пацверджаных выпадкаў заражэння людзей вірусам грыпу A/H1N1 дасягнула ў свеце 13 тыс. 398, вядзецца ў паведамленні, апублікаваным у сераду Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя.

Па апошніх дадзеных, вірус зарэгістраваны ў 48 краінах. Ахвярамі захворвання сталі 95 чалавек.

За апошні дзень колькасць захварэлых на грып у свеце павялічылася амаль на 400 чалавек. У Мексіцы зафіксаваная найбольшая колькасць новых выпадкаў заражэння - 367.

На дадзены момант большасць выпадкаў заражэння зафіксаваная ў ЗША (6764 захварэлыя), Мексіцы (4541) і Канадзе (921).

За імі ідуць Японія (360), Іспанія (138) і Вялікабрытанія (137).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках