28 снежня 2024, Субота, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: «Вяртанне Беларусі статуса спецыяльнага запрошанага ў ПАСЕ памылковае»

Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заяўляе, што вяртанне Беларусі ў ПАРЕ немагчымае без канкрэтных крокаў па дэмакратызацыі ў краіне.

26 мая паліткамісія Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) прагаласавала за вяртанне Нацыянальнаму сходу Беларусі статуса спецыяльнага запрошанага, паведамляе БелаПАН.

Па словах Анатоля Лябедзькі, вяртанне статуса спецыяльнага запрошанага Беларусі «прывядзе да кансервацыі сітуацыі, а не зменаў у краіне».

Намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка паведаміў, што АДС маюць намер накіраваць у ПАРЕ ліст, які адлюстроўвае бачанне кааліцыяй сітуацыі з вяртаннем Беларусі статуса спецыяльнага запрошанага ў ПАРЕ. У прыватнасці, у ім дэмакратычныя сілы маюць намер нагадаць аб сваіх прапановах, у якіх «узнаўленне статуса ўвязанае з канкрэтнымі крокамі па дэмакратызацыі ў краіне».

Статус спецыяльнага запрошанага ў ПАРЕ парламент Беларусі атрымаў у 1993 годзе, аднак быў пазбаўлены яго пасля канстытуцыйнага рэферэндуму, праведзенага ў лістападзе 1996 года, які пашырыў паўнамоцтва прэзідэнта.

Беларуская «палата прадстаўнікоў» разлічвае на ўзнаўленне статуса спецыяльнага запрошанага ў чэрвені 2009 года на чарговай сесіі ПАРЕ. Аб магчымым прыняцці такога рашэння дакладчык па Беларусі Андрэа Рыгоні казаў яшчэ 17 сакавіка на паседжанні паліткамісіі, на якім быў заслуханы папярэдні варыянт дакладу аб сітуацыі ў рэспубліцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках