24 снежня 2024, aўторак, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будаўніцтва АЭС Расея і Беларусь абмяркуюць у канцы года

5

Пагадненне аб будаўніцтве АЭС у Беларусі будзе падрыхтаванае да падпісання ў трэцім квартале 2009 года.

Праект пагаднення аб будаўніцтве АЭС у Беларусі будзе гатовы да падпісання ў трэцім квартале бягучага года, заявіў намеснік старшыні Расатама Аляксандр Лакшын.

«Пагадненне аб будаўніцтве атамнай станцыі ў Беларусі мы дамовіліся падрыхтаваць да падпісання ў трэцім квартале гэтага года, тэрміны збудавання - пяць гадоў ад першага бетону плюс год- паўтары на падрыхтоўчыя працы», - перадае «Інтэрфакс» словы Аляксандра Лакшына.

Разам з тым, паводле яго словаў, «калі пачнуцца падрыхтоўчыя працы і будзе заліты першы бетон, залежыць ад графіка збудавання, ад умоваў фінансавання».

«Гэтыя параметры могуць змяняцца», - адзначыў А.Лакшын.

Ён не адказаў на пытанне пра тое, ці мае намер расейскі бок цалкам крэдытаваць будаўніцтва АЭС. «У гэтым пагадненні ўмовы фінансавання пакуль не прапісваюцца», - заявіў А.Лакшын.

Таксама, на думку Лакшына, будучая беларуская АЭС павінна мець 3 блокі для магчымасці ажыццяўлення экспарту электраэнергіі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках