25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд адхіліў прэтэнзіі апазіцыянераў да гарвыканкама: Мірныя акцыі працягнуць забараняць

1

Суддзя Цэнтральнага суду Гомеля Аркадзь Калугін адхіліў прэтэнзіі гомельскіх палітыкаў Уладзіміра Кацоры і Ўладзіміра Сякеркі да гарвыканкама, які забараніў чарнобыльскі мітынг.

Прадстаўнік гарвыканкама ў судзе Паліна Лабанова растлумачыла, што гарвыканкам не даў дазволу на мітынг па прычыне таго, што заяўнікі нібыта не падалі звесткі аб парадку яго правядзення, а таксама не склалі дамовы з міліцыяй, паліклінікай і камунальнікамі на абслугоўванне масавага мерапрыемства, паведамляе «Радыё Свабода».

Па сутнасці, такой жа пазіцыя прытрымваўся і суддзя Калугін.

«Рашэнне суддзі было чаканым з пункта гледжання таго, як паводзяць сябе ўлады. За апошнія пяць год не дазволеная ні адна масавая акцыя. Мабыць, паводле закона сёння правесці масавае мерапрыемства абсалютна немагчыма», -- кажа Ўладзімір Кацора.

Гарвыканкам за апошнія гады адхіліў звыш сотні заяваў на правядзенне акцый.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках