24 снежня 2024, aўторак, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: «Беларусі пагражае дэфолт»

3

Незалежныя эксперты сцвярджаюць, што запазычанасць уладаў дасягнула крытычнай мяжы.

Вядомы эканаміст Леанід Злотнікаў заяўляе, што Беларусі пагражае дэфолт. «Пакуль справы яшчэ не зусім «швах». Прыкладна год неяк можна пратрымацца…», - адзначыў ён у інтэрв'ю «Заўтра тваёй краіны».

«Адсутнасць сродкаў – гэта не самае страшнае… У нас вельмі хутка губляецца канкурэнтаздольнасць прадукцыі. Яна і ў папярэднія гады была нізкая», - растлумачыў эканаміст.

Леанід Злотнікаў адзначыў, што Расея больш не дасць Беларусі крэдыты ў далярах. «Прынамсі, пакуль Расея не пераканаецца, што тут нешта робіцца для паляпшэння справаў у эканоміцы. Так што пакуль грошай не будзе», - упэўнены эканаміст.

«Нашы прадпрыемствы вельмі шмат павінныя расейскім партнёрам. У нас адмоўнае сальда з Расеяй летась было 13 млрд. даляраў. А запазычанасць беларускіх фабрык і заводаў прадпрыемствам іншых краін, у асноўным, расейскім - дзесьці 4-4,5 млрд. даляраў. Я думаю, што кіраўніцтва РФ, прапаноўваючы Беларусі крэдыт менавіта расейскіх рублях, клапоціцца, перш за ўсё, аб сваіх прадпрыемствах. У канчатковым выніку гэтыя грошы павінныя былі бы вярнуцца ў Расею», - заяўляе Леанід Злотнікаў.

Незалежны эканаміст падкрэсліў, што «эканоміка не пацягне» абслугоўванне адсоткаў па крэдытах «у памеры 2,5 млрд. даляраў праз паўтара-два гады».

«Як вядома, місія Міжнароднага валютнага фонду з'ехала незадаволеная тым, што тут няма лібералізацыі. Гэта ставіць пад пытанне наступнага крэдытавання Беларусі з боку МВФ. Міністр фінансаў Расеі Кудрын, у сваю чаргу, заявіў, што калі справы пойдуць так, як сёння, то ўжо праз год Беларусь не зможа вяртаць свае пазыкі», - дадаў Леанід Злотнікаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках