26 снежня 2024, Чацвер, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь выйдзе з крызісу

13
Беларусь выйдзе з крызісу

Большасць апытаных беларусаў упэўненыя, што гэта адбудзецца толькі пасля сыходу Аляксандра Лукашэнкі.

Нагадаем, што раней Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што Беларусь «увайшла ў крызіс апошняй і выйдзе з яго першай». У сувязі з гэтым сайт Хартыі’97 прапанаваў чытачам адказаць на пытанне: «Ці лічыце вы, што Беларусь выйдзе з крызісу: першай, разам з краінамі суседзямі ці пасля сыходу Лукашэнкі?»

Усяго 5,1% удзельнікаў апытання пагадзіліся з тым, што Беларусь выйдзе з крызісу першай. 20,3% лічаць, што наша краіна зробіць гэта разам з краінамі-суседзямі.

74,6% апытаных беларусаў упэўненыя, што Беларусь выйдзе з крызісу толькі пасля сыходу Лукашэнкі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках