26 снежня 2024, Чацвер, 20:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Склады БМЗ заваленыя прадукцыяй

10

З-за нерэалізаванай прадукцыі Беларускі металургічны завод страціў ужо каля 100 мільёнаў даляраў.

Былы супрацоўнік БМЗ Марат Афанасьеў, яки прапрацаваў на прадпрыемстве больш за 20 год на кіруючай пасадзе, дзівіцца экспартнай палітыцы прадпрыемства.

«Еўрапейскія спажыўцы прадукцыі жлобінскага гіганта (кампаніі Michelin, Goodyear, Continental і т.д.) яшчэ некалькі месяцаў таму не маглі перапрацоўваць такую колькасць матэрыялу. Аднак дырэктар заводу Мікалай Андрыянаў, які апынуўся нядаўна ў лякарні, усё роўна даваў цвёрдую ўстаноўку «вырабляць». Узнікае пытанне, навошта было вырабляць, калі гэты тавар немагчыма рэалізаваць!» - цытуе былога супрацоўніка БМЗ «Беларускі партызан».

Агульную сітуацыю пагаршае акалічнасць, што металакорд можна захоўваць не больш за 3 месяцы. Адпаведна, падлічвае Марат Афанасьеў, БМЗ ужо страціла каля 100 млн. даляраў.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, сёння не толькі склады БМЗ, але і вытворчыя памяшканні проста застаўленыя гатовымі вырабамі заводу. У некаторых цэхах немагчыма нават прайсці. На днях з'явілася непацверджаная пакуль інфармацыя аб тым, што адміністрацыя прадпрыемства збіраецца адправіць у вымушаны адпачынак каля двух тысяч працоўных металакордавага цэха.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках