24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады пагражаюць берасцейскім прадпрымальнікам

4

Уладальнікі кіёскаў, якія выступалі за продаж піва ў кіёсках, атрымалі папярэджанне ад мясцовых уладаў за парушэнне рэжыму працы.

У аўторак уладальнікі кіёскаў і найманыя працаўнікі (усяго больш за 150 чалавек) прыйшлі да будынка аблвыканкама, распавядае БелаПАН. Яны перадалі зварот да абласнога Савета дэпутатаў з патрабаваннем адмяніць рашэнне аблвыканкама ад 27 лютага 2009 года № 155, якім забараняецца рэалізацыя піва і слабаалкагольных напояў у гэтых гандлёвых кропках.

5 траўня ў Берасці не працавалі ўсе кіёскі, якія прадаюць піва на прыпынках.

6 траўня ўсе юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія прыймалі ўдзел у гэтай акцыі, атрымалі папярэджанне з гарвыканкама за парушэнне рэжыму працы.

У дакуменце зазначацца, што ў выпадку выяўлення паўторнага парушэння рэжыму працы кіёскаў і павільёнаў пытанне аб прыпыненні дзейнасці ліцэнзіяў на рознічны гандаль будзе вынесенае на чарговае паседжанне Берасцейскага гарвыканкама.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках