25 снежня 2024, Серада, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты на нафту ўзняліся вышэй за 56 даляраў за барэль

8

Барэль нафты маркі WTI падчас таргоў на Нью-ёркскай таварнай біржы (NYMEX) у сераду вырас у кошце на 2,50 даляры.

На закрыцці таргоў кантракты на пастаўку нафты ў чэрвені гандляваліся па кошце 56,34 даляра за барэль. У Лондане паўночнамарская нафта Brent у сераду дасягнула кошту 56,15 даляра за барэль - на 2,03 даляра вышэй, чым на закрыцці таргоў у аўторак, паведамляе Agence France-Presse.

Эксперты звязваюць станоўчую дынаміку коштаў, якія ізноў абнавілі максімум 2009 года, з павелічэннем запасаў нафты ў ЗША толькі на 600 тысячаў барэляў (пры чаканай суме - больш за два мільёны). Акрамя таго, адзначаецца станоўчая роля звестак па звальненнях у красавіку: за месяц у ЗША скарацілі 491 тысячу працоўных месцаў, пры тым што ў сакавіку гэтая колькасць складала 708 тысячаў.

Амерыканскія фондавыя індэксы ў сераду таксама прадэманстравалі рост: прамысловы індэкс Dow Jones вырас на 1,22 адсотка да 8513,64 пункта, індэкс шырокага рынка Standard & Poor's 500 узняўся на 1,73 адсотка да 919,45 пункта, а высокатэхналагічны Nasdaq вырас на 0,28 адсотка і дасягнуў 1759,10 пункта.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках