24 лiстапада 2024, Нядзеля, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Еўрапарламента заклікаў да крытычнага дыялогу з Беларуссю

1

Сваю заяву Ганс-Герт Петэрынг зрабіў напярэдадні саміту «Ўсходняе партнёрства» у Празе.

Як паведамляе «Радыё Свабода», па словах Ганс-Герта Петэрынга, «Далучэнне Беларусі да партнёрства не значыць, што еўрапейцы падціснулі хвост і адмовіліся ад сваёй крытыкі». Ён заклікае ЕЗ да крытычнага дыялогу з афіцыйным Менскам у сувязі са станам правоў чалавека ў Беларусі.

Нагадаем, што сёння ў Празе адкрыўся саміт Еўрапейскага звяза «Ўсходняе партнёрства». Удзельнікамі праграмы ЕЗ сталі Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Ўкраіна.

У складзе афіцыйнай дэлегацыі Беларусі на саміт палітыкі «Ўсходняга партнёрства» паехалі першы намеснік прэм'ер-міністра Ўладзімір Сямашка і міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў. Супраць прыезду ў Прагу выступілі шматлікія еўрапейскія палітыкі.

Беларускія апазіцыйныя палітыкі і праваабаронцы таксама неаднаразова заяўлялі, што візіт Аляксандра Лукашэнкі немагчымы, пакуль у турмах краіны знаходзяцца палітвязні, працягваюцца рэпрэсіі супраць апазіцыі, адбываецца фальсіфікацыя вынікаў выбараў, не расследуюцца справы аб выкраданнях і забойствах лідэраў беларускай апазіцыі і журналіста.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках