23 лiстапада 2024, Субота, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч заклікаў спыніць галадоўку салідарнасці з ім

6

Аб гэтым паведаміў адвакат арыштаванага ваўкавыскага прадпрымальніка Павел Сапелка, які сустрэўся з Мікалаем Аўтуховічам у СІЗА №1 ГУУС Менгарвыканкама.

«Ён заклікаў актывістаў з «Маладога Фронту», якія трымаюць галадоўку салідарнасці з ім, скончыць сваю акцыю. Ён ім вельмі ўдзячны за падтрымку, але кажа, што іх здароўе і маладосць патрэбныя для наступнай барацьбы за дэмакратыю», -- паведаміў Павел Сапелка «Радыё Свабода».

Па словах адваката, сам Аўтуховіч мае намер працягваць галадоўку «да перамогі». «Ён яшчэ больш схуднеў, але трымаецца. На сустрэчу са мной прыйшоў сам», -- паведаміў Павел Сапелка.

Нагадаем, што 8 лютага ў Ваўкавыску былі арыштаваныя прадпрымальнікі Юры Лявонаў, Мікалай Аўтуховіч і Ўладзімір Асіпенка.

У знак пратэсту супраць беззаконня і самаўпраўнасці следчых органаў Мікалай Аўтуховіч абвясціў галадоўку. Патрабуючы свайго вызвалення і вызвалення Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі, ён галадае ўжо 22-е суткі.

4 мая палітычныя і грамадскія дзеячы абвясцілі аб бестэрміновай галадоўцы салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам. У галадоўцы прымаюць удзел вядомыя палітычныя і грамадскія дзеячы як у Беларусі, так і за мяжой. Сярод удзельнікаў галадоўкі — экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, былыя палітвязні Андрэй Кім, Микола Статкевіч, Сяргей Скрабец, лідэр кардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Аляксандр Макаеў.

Актывісты Наста Палажанка, Мікола Дземідзенка, Андрэй Цянюта, Арцём Дубскі, Яўген Скрабец, Глеб Сноркін і Ірына Губская галадаюць бестэрмінова ў будынку Ўправы Партыі БНФ у Менску.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках