24 лiстапада 2024, Нядзеля, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэмпіянат свету па хакеі ў 2014 годзе пройдзе ў Менску

62

За такое рашэнне прагаласавалі на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея ў Швейцарыі.

За Беларусь прагаласавалі 75 дэлегатаў, за Венгрыю - 24, Латвію - 3, Украіну - 2, яшчэ адзін дэлегат устрымаўся.

Як паведамляе «Прессбол», канкурэнты Беларусі акцэнтавалі ўвагу публікі на тэхнічных аспектах. У прыватнасці, стала вядома, што ўжо ў наступным годзе ў Кіеве адкрыецца арэна на 5500 месцаў, а ў выпадку атрымання чэмпіянату свету ўкраінцы да 2012-га пабудуюць каток на 12000 гледачоў. Латвійская дэлегацыя паведаміла, што да 2011 года ў Рызе будзе збудаваны васьмітысячнік. Венгры запэўнілі: ужо ў будучым сезоне новай арэнай на 7500 пасадкавых месцаў абзавядзецца мясцовы гранд «Алба Волан».

Першай жа прагучала заяўка Беларусі. Спачатку дэлегацыя прадэманстравала фільм аб развіцці хакейнай інфраструктуры. Відэасюжэты перамяжоўваліся з выступленнямі кіраўніка ФХРБ Уладзіміра Навумава, галоўнага трэнера беларускай каманды Глена Хэнлана і юнага абаронцы Кірылы Гатоўца, які запэўніў, што праз пяць год стане адным з лідэраў нашай зборнай.

Аднак, як паведаміў карэспандэнту «ПБ» прадстаўнік ФХРБ у Берне Ўладзімір Ганчароў, менавіта да беларусаў паўстала і больш за ўсё пытанняў. Уладзімір Навумаў і ягоныя памочнікі гарантавалі, што ўжо гэтым летам ў Менску пачнецца будаўніцтва васьмітысячніка ў Чыжоўцы, а таксама запэўнілі, што на перыяд правядзення чэмпіянату свету Беларусь стане бязвізавай краінай, гэта значыць адкрытай для ўсіх жадаючых.

Нагадаем, што кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі Ўладзімір Навумаў – былы міністр унутраных спраў, які падазраецца міжнароднай супольнасцю ў выкраданнях і забойствах лідэраў апазіцыі і журналіста. Яму забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках