25 снежня 2024, Серада, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясцовыя ўлады перасяляюць працаўнікоў заводаў у калгасы

2

Нягледзячы на стварэнне новых працоўных месцаў, у Гарадзенскай вобласці павялічваецца колькасць беспрацоўных і расце дэфіцыт свабодных вакансіяў.

Паводле афіцыйных звестак Гарадзенскага аблвыканкама, колькасць жадаючых уладкавацца на працу значна перавышае колькасць працоўных месцаў: на 5 800 беспрацоўных цэнтра занятасці насельніцтва прапаноўваюць 3 800 вакансіяў, прычым, па словах людзей, умовы працы далёка не самыя лепшыя, паведамляе «Радыё Рацыя».

Гарадзенскі аблвыканкам запатрабаваў ад кіраўнікоў калгасаў і саўгасаў, якія знаходзяцца непасрэдна непадалёк ад абласнога цэнтра, у першую чаргу прымаць на працу працаўнікоў заводаў «Радыёхваля» і «Карданныя валы». Менавіта гэтыя працаўнікі больш за ўсё пацярпелі ад крызісу.

У выпадку, калі працоўныя выказваюць жаданне працаўладкавацца, сельскагаспадарчыя прадпрыемствы павінны ім у гэтым максімальна садзейнічаць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках