23 снежня 2024, панядзелак, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» працягваюць галадоўку салідарнасці

2

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Арцібашаў уключыўся ў эстафетную галадоўку салідарнасці, якую ўжо трэці тыдзень трымаюць актывісты кампаніі.

Аляксандр Арцібашаў прыняў эстафету ад актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» Аляксандры Хаміцкай з Менска і Андрэя Бабіцкага з Барысава, якія трымалі галадоўку на працягу тыдня.

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» па чарзе праводзяць галадоўку салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Ўладзімірам Асіпенкай, арыштаванымі ў пачатку лютага. Мікалай Аўтуховіч трымае галадоўку з 16 красавіка. Палітвязень пратэстуе супраць крымінальнага пераследу і таго, што ягоная справа фактычна не вядзецца. Мікалай Аўтуховіч патрабуе альбо накіраваць справу ў суд, альбо вызваліць яго пад падпіску аб невыяздзе. Таксама палітвязень патрабуе вызваліць Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенку, якія праходзяць па адной з ім справе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках