25 снежня 2024, Серада, 5:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканец Эмануіл Зельцэр галадае ў беларускай турме ўжо тры дні

У чацвер прадстаўнікі амбасады ЗША наведаюць Магілёў, дзе адбывае пакаранне амерыканскі грамадзянін Эмануіл Зельцэр.

Ужо тры дні грамадзянін ЗША Эмануіл Зельэр, які адбывае пакаранне ў магілёўскай калоніі №15, праводзіць галадоўку пратэсту.

Амерыканец не збіраецца спыняць галадоўку, паведаміў «Еўрарадыё» яго адвакат Дзмітры Гарачка, які 10 чэрвеня наведаў падабароннага. Здароўе зняволенага, які з восені 2008 года ляжыць у медыцынскай частцы калоніі, выклікае сур'ёзныя асцярогі.

Нагадаем, Менскі гарадскі суд дагэтуль не пераслаў у магілёўскую калонію даведку, што ні дзяржаўныя ўстановы, ні грамадзяне Беларусі не маюць судовых прэтэнзіяў да Эмануіла Зельцэра. З-за яе адсутнасці тармозіцца працэдура ўжыцця амністыі да амерыканца, які ў мінулым годзе быў асуджаны на тры гады зняволення па абвінавачванні ў камерцыйным шпіянажы і выкарыстанні фальшывых дакументаў.

Эмануіл Зельцэр і яго сакратарка Уладлена Функ былі затрыманыя ў Менску 12 сакавіка 2008 года. 11 жніўня Менскі гарадскі суд прысудзіў Эмануіла Зельцэра да трох гадоў пазбаўлення волі за выкарыстанне загадзя ілжывых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж. Яго сакратарка - Уладлена Функ (Брускова) была прысуджаная да аднаго года пазбаўлення волі.

Усе судовыя працэсы па гэтай справе праходзілі ў зачыненым рэжыме.

Раней у шэрагу СМІ выказвалася меркаванне, што арышт Зельцэра звязаны са справай аб спрэчцы за спадчыну памерлага ў Лондане бізнэсмэна Бадры Патаркацішвілі. Зельцэр - былы савецкі эмігрант, з'яўляецца экспертам па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і адмыццём грошай у Расеі і былых савецкіх рэспубліках.

ЗША патрабуюць неадкладнага вызвалення Эмануіла Зельцэра з гуманітарных падставаў, паколькі ў зняволенні яго стан здароўя сур'ёзна пагоршыўся.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках