25 снежня 2024, Серада, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Смаленску будуць штрафаваць за продаж беларускага малака

З сённяшняга дня ў Смаленску праходзяць пазапланавыя праверкі гандлёвых кропак наконт «шкоднай» малочнай прадукцыі.

Пра гэта пішуць «Смаленскія навіны».

«Прадукцыя з Рэспублікі Беларусь, якая не мае санітарна-эпідэміялагічнага заключэння альбо ліцэнзіі Расспажыўнагляда, будзе забракаваная», - заявіў намеснік кіраўніка ўпраўлення Расспажыўнагляда па Смаленскай вобласці Сяргей Рагуцкі.

«Прадпрымальнікі, якія гандлююць забароненай малочнай прадукцыяй, будуць абавязаныя зняць з продажу і знішчыць гэты тавар у самы кароткі тэрмін. У выпадку, калі пасля праверак прадукцыя застанецца на прылаўках, прадпрымальнікам пагражаюць грашовыя штрафы» - дадаў ён.

Нагадаем, што ў цяперашні час практычна ўся малочная прадукцыя беларускай вытворчасці, акрамя 56-60 найменняў, забароненая да ўвозу на тэрыторыю Расеі. Раней на расейскі рынак пастаўлялася больш за 1 тыс. найменняў малочнай прадукцыі з Беларусі.

Прычына увядзення забароны звязаная з тым, што беларускія вытворцы не перааформілі дазваленчую дакументацыю ў адпаведнасці з патрабаваннямі расейскага тэхнічнага рэгламенту, якія набылі сілу яшчэ ў снежні 2008 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках