23 лiстапада 2024, Субота, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці праходзяць арышты моладзевых актывістаў

Актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», «Маладога Фронту» і «Моладзі БНФ» затрымліваюць за мірную акцыю ў падтрымку берасцейскай актывісткі Жаны Абрамавой, якую высяляюць з кватэры па палітычных матывах.

Раніцай 11 чэрвеня моладзевыя актывісты пікетавалі ЖРЭА, які праводзіць высяленне Жаны Абрамавой. Яшчэ да пачатку акцыі супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста «Маладога Фронту» Андрэя Шарэнду, якога адпусцілі пасля таго, як ён даў паказані. У 10:00 супрацоўнікі міліцыі забралі яшчэ чатырох актывістаў: Юрыя Бакуру, Наталлю Касцючык, Міхаіла Ілліна і берасцейскага праваабаронцу Рамана Кісляка.

Затрыманыя актывісты знаходзяцца ў Маскоўскім РУУС Берэсця.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках