26 снежня 2024, Чацвер, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымінальная справа былога пракурора Снегіра перададзеная ў суд

1

Генеральная пракуратура завяршыла папярэдняе расследаванне крымінальнай справы ў адносінах былога пракурора Менскай вобласці Міхаіла Снегіра і накіравала справу ў суд.

«Крымінальная справа ў адносінах М.Снегіра накіраваная ў суд», паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у панядзелак у Генпракуратуры.

Як раней паведамляла агенцтва са спасылкай на адваката Снегіра Анатоля Шапялевіча, следства прад'явіла Снегіру абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса - злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі (арт. 424), хабар (арт. 430) і захоўванне боепрыпасаў (ст. 295). Указам Аляксандра Лукашэнкі Снягір быў звольнены з органаў пракуратуры.

На нарадзе 13 лістапада 2008 года беларускі кіраўнік агучыў інфармацыю, датычную незаконнага набыцця Снегіром кватэры ў Менску і будаўніцтва дарагога катэджа.

14 лістапада 2008 года была ўзбуджаная крымінальная справа па факце злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі супрацоўнікамі органаў пракуратуры, па ёй і праходзіў Снягір.

Неўзабаве экс-пракурор быў затрыманы і змешчаны ў СІЗА у Менску.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках