23 снежня 2024, панядзелак, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатачнікі» пагражаюцца ў адплату не прызнаваць Паўднёвую Асецію і Абхазію

15

Дэпутаты «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Беларусі прагназуюць напругу ў палітычных адносінах паміж Беларуссю і Расеяй.

«Нажаль, нягледзячы на тое, што Беларусь выконвае ўсе патрабаванні расейскага заканадаўства па пастаўках малака і малочнай прадукцыі, наступнае развіццё сітуацыі закранула палітычную сферу. Канфлікт перарос у іншую плоскасць», - заявіў журналістам у нядзелю кіраўнік камісіі па міжнародных справах і сувязям з СНД «палаты прадстаўнікоў» Сяргей Маскевіч.

Па ягоных словах, «абмежавальныя меры, уведзеныя расейскім бокам, сталі вялікай нечаканасцю для нашых прадпрыемстваў. Гэта сведчыць аб залежнасці кіраўніцтва Расеі ад эканамічнай эліты ў асобе буйных кампаній».

С.Маскевіч сказаў, што расейскі бок зацікаўлены ў тым, каб Беларусь прызнала незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. «Аднак прадпрымаемыя Расеяй дзеяння ніяк не паспрыяюць прыняццю рашэння, якога яна так чакае», - заявіў кіраўнік парламенцкай камісіі.

Кіраўнік камісіі па прамысловасці, ТЭК, транспарце, сувязі і прадпрымальніцтву «палаты прадстаўнікоў» Сяргей Сямашка таксама лічыць, што ўзніклыя праблемы з пастаўкамі малочнай прадукцыі ляжаць не ў эканамічнай, а ў палітычнай плоскасці.

«Гэтая палітыка выціскання беларускіх тавараў з расейскага рынка, гэта палітыка сталых ультыматумаў. Мы памятаем, як нам выключалі газ, не прапускалі наш цукар, сёння не прапускаюць малако. Што будзе заўтра? Заўтра, я так разумею, нас, грамадзян Беларусі, проста не пусцяць у Расею», - заявіў С.Сямашка.

Па ягоных словах, «Беларусь праводзіць сваю незалежную знешнюю палітыку, але камусьці гэта ў Расеі моцна не падабаецца, а таму і ідуць адзін за адным ультыматумы». «Думаю, што гэта цалкам няправільная палітыка з боку расейскіх улад. Усе пытанні павінныя вырашацца шляхам перамоваў, але калі Расея не хоча дамаўляцца, то нам прыйдзецца шукаць іншыя рынкі збыту, прымаць адэкватныя меры па стаўленні да расейскіх тавараў, прыйдзецца прымаць адэкватныя меры па ўсталяванні мытнага і памежнага кантролю на мяжы з Расеяй», - заявіў кіраўнік камісіі «палаты прадстаўнікоў».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках