23 снежня 2024, панядзелак, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малітва за палітвязняў і зніклых апазіцыянераў прайшла ля касцёла святога Язэпа (Фота)

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі 16 чэрвеня акцыю салідарнасці ля касцёла Святога Язэпа ў Менску.

Маладыя беларусы маліліся за выкрадзеных і забітых у Беларусі лідэраў апазіцыі і журналіста, а таксама за палітвязняў, якія сёння знаходзяцца ў турмах у Беларусі.

Правядзенне акцыі салідарнасці ля касцёла святога Язэпа звязана з тым, што храм сёння знаходзіцца ў цяжкім становішчы. Грамадскасці стала вядома пра планы Менгарвыканкама перадаць будынкі святыні інвестарам для іх прыстасавання пад гатэльны комплекс і аб'екты гандлёва-пабытавога прызначэння.

Кляштар быў канфіскаваны ў 1864 годзе ўладамі Расейскай імперыі пасля задушэння нацыянальна-вызвольнага паўстання супраць расейскага царызму пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. На працягу наступных 144 гадоў дзяржава бясплатна карысталася комплексам, пабудаваным на сродкі вернікаў. З кляштара выселеныя службы ваеннай камендатуры і пракуратуры. Аднак у будынку касцёла дагэтуль размяшчаюцца Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі і Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. З 19 сакавіка 2005 года ля будынка касцёла праводзяцца штодзённыя вечаровыя малітвы за вяртанне святыні вернікам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках